Ратавальнікі перакрываюць танэль у метро, каб пазбегнуць паводкі, le parisien

Ратавальнікі перакрываюць танэль у метро, каб пазбегнуць паводкі, le parisien

Пасля зацяжных і моцных дажджоў у Парыжы ўзровень вады ў Сене працягвае падымацца. Улады чакаюць, што ў суботу, 26 студзеня, ён дасягне адзнакі ў 6,20 м. Пра гэта са спасылкай на прэфекта паліцыі Парыжа Мішэля Дэльпюэша паведамляе 24 студзеня AFP.

У сераду днём ўзровень вады ў Сене ля набярэжнай Аўстэрліц дасягнуў адзнакі 5,24 м. У выніку ў горадзе да пятніцы не будзе працаваць лінія RER C, якая ідзе ўздоўж Сены. Перабоі працягваюцца таксама на 7-й лініі парыжскага метро

З-за рызыкі паводкі ў Луўры зачынілі залы ісламскага мастацтва, размешчаныя на ніжнім узроўні будынка. У музеі Арсэ пачалі падымаць на верхнія паверхі некаторыя творы з запаснікаў, паведаміў прэфект Дэльпюэш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?