30.09.2008 / 12:38

Затое ў нас стабільнасьць 2

Сёньня кароль Швэцыі прыяжджае ва Ўкраіну. А прэзыдэнт Украіны ўчора меў сустрэчу ў Вашынгтоне з Джорджам Бушам.


У аўторак пачынаецца дзяржаўны візыт ва Ўкрану караля Швэцыі Карла XVI Густава Фольке Губэртаса (дынастыя Бэрнадот) і каралевы Сільвіі, які будзе доўжыцца да 3 кастрычніка.

Заплянаваны шэраг мерапрыемстваў з удзелам караля Швэцыі і прэзыдэнта Украіны.

Карл XVI Густаў правіць краінай ад 1973 г.

***

Тым часам Віктар Юшчанка ўчора ў Вашынгтоне сустрэўся з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам. Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя пытаньні бясьпекі палітыкі ды інтэграцыі Украіны ў эўрапейскія і эўраатлянтычныя структуры

ул. інф.

0
Кнехт / Адказаць
30.09.2008 / 21:13
Некалі Багдан Хмяльніцкі не атрымаў падтрымкі ад Швецыі ў сваёй барацьбе з Польшчаю і звярнуўся да Расіі...
0
Няўжож / Адказаць
30.09.2008 / 22:22
Некалі ВКЛ разарвала Люблінскую вунію з Польшчай ды заключыла аналягічную са Швэцыяй (унія Кейданьская) і атрымала падтрымку Швэцыі супраць Расіі і Каралеўства Польскага і запароскіх казакоў, толькі-ж гэта не дапамагло... Гадоў зь 50 пазьней гэтман Запароскай Сечы Мазепа атрымаў падтрымку Сечы Швэцыяй супраць Расіі, але і яму не дапамагло таксама.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру