Грамадства130130

Мінскі настаўнік — Міністэрству адукацыі: Кляшторны вам не такі з-за аднаго верша? А як жа мацерныя вершы Пушкіна?

Міністр адукацыі Ігар Карпенка, прэс-сакратарка ведамства Людміла Высоцкая і работнік прэс-цэнтра Андрэй Лазуткін.

Прачытаў феерычны адказ Міністэрства адукацыі «Нашай Ніве» і Ганне Севярынец з дзіўнага мэйла presstsentr@mail.ru і бачу, што наша міністэрства — гэта не зборышча малаадукаваных прыстасаванцаў, а высокапрафесійныя ненавіснікі Беларусі, якія будуць ненавідзець яе за нашы бюджэтныя грошы і прыкладуць усе магчымыя высілкі, каб гэтай Беларусі не было.

І бачу, што не адным Лазуткіным абышоўся наш міністр Карпенка, калі перацягнуў да сябе ў міністэрства адкрытых і латэнтных камуністаў.

Віктар Малышчыц. Фота Westki.info

Людміла Высоцкая, прэс-сакратар міністэрства, піша, што немагчыма ўключыць у курс літаратуры Тодара Кляшторнага, таму што ў яго… ёсць верш пра лагер з адпаведнай («блатной») лексікай.

Дык а што, у яго час не кідалі людзей ні за што ў савецкія лагеры? І што, акрамя гэтай паэмы ён не напісаў ну зусім нічога? Ці за адзін неадпаведны школьнай праграме верш аўтара ўжо можна адразу выкрэсліваць?

«Мне бы женщину — белую, белую
Ну а, впрочем, какая разница.
Я прижал бы ее с силой к дереву —
И в задницу, в задницу, в задницу».

Гэта Ясенін, таварышы. Той, чыім іменем вуліцы ў нас называюць (канешне ж, ён сапраўды выдатны паэт, без сарказму). І гэта самы лёгкі прыклад — пагугліце, колькі мацерных вершаў напісалі Пушкін, Лермантаў, Някрасаў і іншыя. Дык давайце і іх выкраслім з праграмы!

«Я вас любил…» — цудоўны верш класіка, але ж ён акрамя гэтага пісаў: «А шутку не могу придумать я другую, Как только отослать Толстого к х…» Дык і Пушкіна прыбярыце! Дарэчы, колькасць гадзін на Аляксандра Сяргеевіча ці не большая за ўсю колькасць гадзін, адведзеных на вывучэнне ўсёй сусветнай літаратуры. І так, калі нам трэба добра ведаць літаратуру таго рэгіёна, дзе знаходзіцца Беларусь, то чаму мы амаль нічога не вывучаем з украінскай ці польскай літаратуры? (Л. Высоцкая сказіла гэтае пытанне і не дала аніякага адказу па сутнасці.)

Ці чаму замест Хэмінгуэя ці Маркеса мы працягваем некалькі ўрокаў запар зубрыць гэтае самае «Барадзіно»? Напалеонаўская вайна — гэта трагедыя для рускага народу, няхай яны па ёй і стогнуць. Для нашых краёў гэта была надзея на вызваленне ад расійскай акупацыі з канца XVIII стагоддзя. Заўважце, у нас нават у народнай вуснай творчасці толькі і робяць, што складаюць пра Напалеона легенды і ганарацца тым, што ён быццам бы спыняўся ў іх вёсцы. А вось тое, што зрабіла ў нас Расія пасля адступлення французскай арміі — вось гэта наша сапраўдная трагедыя. Таму пакіньце зубрыць «Скажи-ка дядя, ведь недаром…» расійскім школьнікам.

У адказ на крытыку наша міністэрства адзінае, што можа прапанаваць — гэта запусціць карную машыну. Пасля майго мінулага допісу ў ліцэй, дзе я працую, канечне ж, тэлефанавалі і не думаю, што гладзілі па галоўцы. Ліцэй за мяне заступіўся, але разумею, што бясконца заступацца ніхто не зможа. Таму, калі хочаце, палохайце і далей, але ў мяне падрастаюць дзеці, і я не хачу, каб з іх беларуская школа расціла тых, хто будзе ненавідзець усё беларускае.

І не хачу, каб яны лічылі, што толькі руская літаратура — адзіная і найлепшая ў свеце, а беларусы няздольныя стварыць нічога, акрамя апавяданняў пра жыта, калгасы і кабанчыкаў. Бо ў такім выпадку проста не будзе нашай Беларусі, і, дарэчы, не будзе нашага міністэрства адукацыі з усімі яго чыноўнікамі.

Чытайце таксама тое, з чаго ўсё пачалося: «Чаму ў праграмах «Барадзіно» ёсць, а «Пахне чабор» няма?» Настаўніца рускай мовы напісала адкрыты ліст міністру адукацыі

І хамскі адказ Міністэрства адукацыі: Каб патлумачыць вучням вершы Кляшторнага, давядзецца выкарыстоўваць выраз «хадзіць пад мянтамі»

Каментары130

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Чэкі, усё да дна, кожную скрыначку адчыняюць». Што кажуць пра праверкі на мяжы беларусы, якія нядаўна вярталіся з Польшчы

«Чэкі, усё да дна, кожную скрыначку адчыняюць». Што кажуць пра праверкі на мяжы беларусы, якія нядаўна вярталіся з Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Зорка Pornhub прыняла іслам12

Узбекістан выйшаў на след тысячы грамадзян краіны, якія маглі падпісаць кантракт на службу ў расійскай арміі

Прайшла репетыцыя параду. Галоўны надпіс над трыбунай напісалі з памылкай11

Гладкая назвала Бондараву і Мірсалімаву чарвямі. Азаронак і Лук’янаў патрабуюць ліквідацыі14

У Нідэрландах забіты фінансіст, які расказаў пра адмыванне грошай, арганізаванае ў мінскім H Casino4

Памочнік Ціханоўскай Даніла Гаркавы і доля невядомых10

Дажджы, цяплынь, пасля замаразкі: вось што трэба ведаць пра надвор'е на выхадныя і пасля

Пакладзіце лімон у мікрахвалёўку — пяць хвілін кайфу гарантаваныя4

«Ён забыўся, што ў нашай краіне час — нішто». Класічны кітайска-амерыканскі бестсэлер выйшаў па-беларуску1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чэкі, усё да дна, кожную скрыначку адчыняюць». Што кажуць пра праверкі на мяжы беларусы, якія нядаўна вярталіся з Польшчы

«Чэкі, усё да дна, кожную скрыначку адчыняюць». Што кажуць пра праверкі на мяжы беларусы, якія нядаўна вярталіся з Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць