president.gov.by

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў дыскусіі вакол супадзення выбарчых кампаній 2020 года. Адпаведныя заявы ён зрабіў сёння на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімірам Андрэйчанкам, паведамляе БелТА.

«Парламенцкія выбары — шмат розных пунктаў гледжання, бо яны супадаюць з прэзідэнцкімі выбарамі. Мы, вядома, афішаваць пакуль не будзем яе, але, тым не менш, у вас пункт гледжання свой ёсць. Як вы бачыце выйсце з гэтай сітуацыі?» — пацікавіўся кіраўнік дзяржавы.

«Пры гэтым я хачу сказаць, што мы ні ў якім разе не павінны тут неяк выкручвацца, як некаторыя папісваюць з пятай калоны ў СМІ, асабліва ў інтэрнэце, што Лукашэнка тут пойдзе на нейкія датэрміновыя выбары для таго, каб выйграць час, яшчэ нешта, — дадаў Лукашэнка. Лухта апошняя. Я ніколі не гуляўся з гэтымі рэчамі і гуляцца не збіраюся».

«Што тычыцца выбарчых кампаній, то на гэты конт ёсць розныя меркаванні. Ёсць меркаванне і ў мяне. На сённяшні дзень я пакуль не гатовы сказаць. Думаю, што гэта сур'ёзнае пытанне, якое яшчэ трэба абмяркоўваць», — сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

На ўдакладняльнае пытанне, калі можа быць прынятае канчатковае рашэнне, ён адказаў: «Рашэнне трэба прымаць у 2018 годзе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0