У рэйтынг трапілі мадэлі, якія толькі што выйшлі на рынкі пасля абнаўлення або змены пакалення:
Alfa Romeo Giulia
BMW X3
Kia Stinger
Land Rover Discovery
Mazda CX-5
Nissan LEAF
Range Rover Velar
Toyota Camry
Volkswagen T-Roc
Volvo XC60
«Сусветны аўтамабіль года» абярэ журы з 82 журналістаў, якія прадстаўляюць профільныя выданні з 25 краін свету. Абвесцяць пераможцу 28 сакавіка ў ходзе аўташоў у Нью-Ёрку.
У мінулым годзе аўтамабілем года быў прызнаны красовер Jaguar F-Pace.