30.09.2008 / 13:21

За спэкуляцыю білетамі на матч БАТЭ — «Ювэнтус» затрыманыя чатыры студэнты 3

Маладыя людзі загадзя набылі ў касах «Дынама» білеты за 30 тыс. рублёў, а затым спрабавалі рэалізаваць іх за 150 тыс.

За спекуляцыю білетамі на матч футбольнай Лігі чэмпіёнаў БАТЭ (Барысаў) — «Ювентус» (Турын), які адбудзецца 30 верасня на мінскім стадыёне «Дынама», затрыманы чатыры студэнты сталічных ВНУ.

Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

Маладыя людзі загадзя набылі ў касах «Дынама» білеты за 30 тыс. рублёў, а затым спрабавалі рэалізаваць іх за 150 тыс.
У дачыненні да студэнтаў складзены адміністрацыйныя пратаколы на падставе ч. 1 арт. 12.7 КоАП (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць).

Спекулянты былі затрыманы ў час рэйдаў, праведзеных супрацоўнікамі ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама сумесна з гарадскімі падраздзяленнямі Міністэрства па падатках і зборах.

Паводле інфармацыі ГУУС, на першы дамашні матч барысаўскага клуба з «Ювентусам» білеты для продажу былі размеркаваны наступным чынам: прыблізна 30 % рэалізоўвалася праз касы «Дынама», столькі ж паступіла ў продаж праз касы барысаўскага стадыёна. Прыкладна 35 % білетаў было выдадзена для рэалізацыі арганізацыям па безнаяўным разліку і каля 5 % — для рэалізацыі італьянскім заўзятарам.

ГУУС Мінгарвыканкама нагадвае, што незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць цягне накладанне штрафу на фізічную асобу ад 10 да 50 базавых велічынь (350 тыс. - 1 млн 750 тыс.) з канфіскацыяй даходу, што атрыманы ў выніку такой дзейнасці; на індывідуальнага прадпрымальніка — ад 10 да 200 базавых велічынь з канфіскацыяй даходу, што атрыманы ў выніку такой дзейнасці, або пазбаўленне права займацца пэўнай дзейнасцю; на юрыдычную асобу — да 500 базавых велічынь з канфіскацыяй даходу, што атрыманы ў выніку такой дзейнасці, або пазбаўленне права займацца пэўнай дзейнасцю.

0
Арцём / Адказаць
30.09.2008 / 15:20
Дык казалі ж не будуць затрымваць??? Ці выбары ўжо прайшлі і ўсё
0
wint / Адказаць
30.09.2008 / 15:36
2 Арцём Пры чым тут выбары? З-за раздачы квіткоў БРСМ-у ды спэкулянтаў звычайны чалавек ня мог набыць квіток. Міліцыя cлушна зрабіла. Можа цяпер хоць на далейшыя гульні гэтыя спікулі ня будуць квіткі скупляць.
0
Бывші дробны шпекулянт-студэнт / Адказаць
01.10.2008 / 07:24
Футбол-палёная справа для студэнта была заўсёды-папаліліся хутчэй ''маладыя''-лепей прэм'еры кінастужак у ''Маскве'' і ''Акцябру''
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру