Двух беларусаў прыгаварылі да шасці месяцаў пазбаўлення волі ўмоўна за напад на паліцыянтаў у Італіі. Пра гэта піша TUT.BY са спасылкай на Bergamonews.

Па інфармацыі выдання, 21 студзеня ў горадзе Караваджа (правінцыя Бергама) двое братоў-дальнабойшчыкаў (29 гадоў і 33 гады) спыніліся для адпачынку. Мужчыны паелі і моцна напіліся.

«На наступны дзень браты былі ўсё яшчэ п'яныя. Яны падышлі да двух супрацоўнікаў, якія абслуговалі трасу A35 BreBeMi, і сталі пагражаць. Калі прыбылі паліцэйскія, беларусы пачалі іх абражаць, пасля чаго старэйшы брат накінуўся на афіцэра, а малодшы ўдарыў у твар другога. Падмога затрымала мужчын», — паведамляе выданне.

У выніку інцыдэнту паліцыянты атрымалі траўмы — ім спатрэбілася дапамога медыкаў.

Суд прысудзіў беларусаў да шасці месяцаў пазбаўлення волі ўмоўна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0