У чэрвені 2017 года з ЕАЭС абмяркоўвалі пытанне ўніфікацыі лімітаў на міжнародныя пасылкі да 200 еўра. Гэта значыць, што Расія і Казахстан могуць знізіць свае ліміты з 1000 еўра да 200, а наша краіна наадварот — падняць з 22 еўра да 200. Спецыялісты Дзяржаўнага мытнага камітэта сказалі, што ў найбліжэйшы час беларускія ліміты на бяспошлінныя паштовыя адпраўленні з-за мяжы не зменяцца.

— У цяперашні час дзеючы ліміт захоўваецца, — сказаў начальнік упраўлення арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэта Дзмітрый Кавалёнак. —Што тычыцца Рэспублікі Беларусь, то нейкіх змяненняў у самы бліжэйшы час не чакаецца. Але як толькі ўступіць у сілу рашэнне савета Еўразійскай эканамічнай камісіі, у нас будзе далейшая магчымасць для перагляду.

У Мытным камітэце кажуць, што з прыняццем ліміту ў 22 еўра паток пасылак не спыніўся. І калі ў 2015 годзе ў Беларусь прыйшло каля 6,5 мільёнаў пасылак з-за мяжы, то ў мінулым годзе ўжо 11 мільёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?