Як у беларускіх селішчах вітаюць шчадроўнікаў і чым іх адорваюць, высвятляла праграма «Вяскоўцы» тэлеканала «Белсат» у чарговым выданні.

У Шчодры вечар, які яшчэ называюць Багатай куццёй, вядоўца Віктар Шукеловіч стаў механошам, узяў у рукі зорку ды вучыўся шчадраваць па-даўнейшаму.

Віктара чакаў сапраўдны квэст з пераапрананнямі, спевамі і, натуральна, не абышлося без застолля. Шчадроўнікаў вельмі сардэчна прымалі вясковыя гаспадары, а некаторыя людзі затрымлівалі нават уласныя аўты, каб павіншаваць і адарыць аднавяскоўцаў.

Адна з гаспадынь таксама падкрэсліла, што ў дом, які наведалі шчадроўнікі, мусіць абавязкова прыйсці шчасце і дабрабыт. Усе пачастункі, вынесеныя для гасцей, ніколі не забіраліся назад. «Калі застаецца, то ў хату не нясецца», — адзначыла адна з удзельніц вулічнага фэсту.

У праграме Віктару распавялі таксама, як раней варажылі на Шчадруху ды як «замыкалі Каляду», сімвалічна заканчваючы перыяд Божага Нараджэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0