25.01.2018 / 16:59

Нямецкая газета Bild назвала суперзброю сучаснасці 6

Газета Bild склала спіс суперзброі, якая існавала ў розныя эпохі. У спіс трапілі амерыканскія, расійскія, кітайскія і іншыя замежныя распрацоўкі. У шорт-ліст трапілі як сучасныя распрацоўкі, так і тэхніка, створаная падчас Першай і Другой сусветных войнаў. З некаторымі з іх знаёміць TUT.BY.

Знішчальнік F-22 Raptor

На распрацоўку гэтага знішчальніка сышло каля 30 гадоў. У выніку атрымалася дасканалая баявая машына коштам больш за 189 млн даляраў. Дзякуючы тэхналогіі малапрыкметнасці гэты самалёт практычна не бачны на радарах.

Фота: rufabula.com

Валодае высокай манеўранасцю і вельмі небяспечны ў паветраным баі, але пры гэтым умее знішчаць наземныя цэлі. Без выкарыстання фарсажу ён можа лётаць з хуткасцю, якая ў два разы пераўзыходзіць хуткасць гуку.

B-2 Spirit

У канструкцыі гэтага самалёта выкарыстоўваюцца стэлс-тэхналогіі, а сам ён быў створаны падчас канчатковай фазы халоднай вайны для таго, каб наносіць ўдары ядзернымі боезарадамі ў глыбокім тыле праціўніка.

Дзякуючы спецыфічнай форме (лётаючае крыло) ён амаль нябачны для радараў праціўніка. Экіпаж — два чалавекі, бамбавік здольны пакрыць адлегласць у 11 тысяч кіламетраў без прамежкавай пасадкі.

Кошт такога бамбардзіроўшчыка без уліку ўзбраення і сродкаў на распрацоўку — 700 млн даляраў.

DF-21D

Гэта ўнікальная кітайская распрацоўка — ракета, здольная разганяцца да 12 000 км/г, а далёкасць пуску складае 1500 км. Гэту зброю празвалі забойцам авіяносцаў.

Асаблівасць DF-21D у тым, што яе не абавязкова праграмаваць адразу пасля яе старту. На думку ваенных экспертаў, ужо пасля яе ўваходу ў атмасферу ёй могуць быць перададзены звесткі пра дакладную мэту.

Т-14 «Армата»

На думку ваенных экспертаў, Т-14 «Армата» — адзін з самых сучасных і эфектыўных танкаў. Гэты рускі танк валодае больш высокай хуткасцю, чым амерыканскі М1 Abrams і, акрамя таго, як паведамляе амерыканскі ваенны штотыднёвік Army Times, узброены больш магутнай гарматай.

Фота: in24.org

Пры гэтым могуць прымяняцца розныя боепрыпасы, у тым ліку кіраваныя ракеты, далёкасць стрэлу якімі складае 8000 метраў. Па дадзеных Army Times, вага Т-14 складае 48 тон, хуткасць — 80 км/г, у той час як М1 Abrams разганяецца да 64 км/г.

Акрамя гэтых узораў да суперзброі сучаснасці выданне Bild аднесла авіяносцы, высокадакладныя боепрыпасы, беспілотнікі, сродкі вядзення лічбавай вайны, ізраільскую сістэму СПА «Жалезны купал», расійскую аб'ёмна-дэтануючую авіяцыйную бомбу, вядомую як «бацька ўсіх бомбаў», і амерыканскую GBU-43/B Massive Ordnance Air Blast, адпаведна — «маму ўсіх бомбаў».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Не з бугра / Адказаць
25.01.2018 / 17:25
Дасьць Бог пажывем, дасьць Бог не ўбачым.
2
maximus / Адказаць
25.01.2018 / 19:52
Некоторые ,,факты", простите,смахивают на бред канала RT.(например-касаемо китайской ракеты и российского танка). А вообще-ув.НН,перепечатка новостей с TYT.by. дело неблагодарное. Не видеть бы все эти военные ,,игрушки" никому и никогда.
26
Колька / Адказаць
25.01.2018 / 22:31
maximus, молодец, подлизал, иди в отдел за премией ))) 
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру