Іспыты ў 5-я класы гімназій у Беларусі адмененыя. Гэта прадугледжана ўказам №30 «Аб прыёме ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і навучанні ў іх», які кіраўнік дзяржавы падпісаў 25 студзеня, паведамляе БЕЛТА.

Указам устанаўліваецца, што набор у 5-я класы гімназій будзе ажыццяўляцца без правядзення ўступных выпрабаванняў. Усе навучэнцы, якія завершаць навучанне ў 4-м класе гімназіі, змогуць працягнуць навучанне ў 5-м класе гэтай жа гімназіі.

Пры прыёме ў 5-я класы гімназій-каледжаў мастацтваў конкурсны адбор па выніках праверкі творчых здольнасцяў захаваецца.

Адначасова ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі прадугледжваецца магчымасць вывучэння асобных прадметаў на павышаным узроўні. Мінадукацыі і Мінкультуры ў двухмесячны тэрмін будуць прынятыя ўсе прававыя акты, неабходныя для рэалізацыі норм новага ўказа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?