25.01.2018 / 20:37

Мінінфарм удакладніў спіс прэтэнзій да Хартыі'97 16

Міністэрства інфармацыі ўдакладніла спіс прэтэнзій да сайта Хартыя'97. Нагадаем, што 24 студзеня ведамствам на падставе падпункта 1.2 пункта 1 артыкула 51-1 Закона «Аб СМІ» прынята рашэнне аб абмежаванні доступу да гэтага інфармацыйнага рэсурсу.

Рашэнне прынята ў сувязі з размяшчэннем на рэсурсе інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена артыкулам 38 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб СМІ», адзначаецца ў паведамленні

У прыватнасці, на інфармацыйным рэсурсе публікаваліся матэрыялы, якія змяшчаюць інфармацыю, распаўсюд якой здольны нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі.

У адпаведнасці з Канцэпцыяй нацыянальнай бяспекі пад нацыянальнымі інтарэсамі маецца на ўвазе сукупнасць патрэб дзяржавы па рэалізацыі збалансаваных інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы, якія дазваляюць забяспечваць канстытуцыйныя правы, свабоды, высокую якасць жыцця грамадзян, незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і ўстойлівае развіццё Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, на рэсурсе размяшчаліся артыкулы з указаннем даты і месца правядзення масавага мерапрыемства, дазвол на правядзеньне якога на момант размяшчэння публікацыі атрымана не было.

Пры гэтым згодна з артыкулам 8 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах» да атрымання дазволу на правядзенне масавага мерапрыемства яго арганізатар (арганізатары), а таксама іншыя асобы не маюць права абвяшчаць у СМІ, інтэрнэце або іншых інфармацыйных сетках аб даце, месцы і часе яго правядзення, вырабляць і распаўсюджваць з гэтай мэтай ўлёткі, плакаты і іншыя матэрыялы.

Таксама адной з падставаў для прыняцця рашэння аб абмежаванні доступу стала распаўсюджванне праз charter97.org інфармацыйнай прадукцыі рэсурсу, які рашэннем суда прызнаны экстрэмісцкім матэрыялам і ўнесены ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, адзначаецца ў прэс-рэлізе Мінінфарма.

Што за матэрыялы, не ўдакладняецца.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
каментар / Адказаць
25.01.2018 / 20:52
"У адпаведнасці з Канцэпцыяй нацыянальнай бяспекі пад нацыянальнымі інтарэсамі маецца на ўвазе сукупнасць патрэб дзяржавы па рэалізацыі збалансаваных інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы, якія дазваляюць забяспечваць канстытуцыйныя правы, свабоды, высокую якасць жыцця грамадзян, незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і ўстойлівае развіццё Рэспублікі Беларусь".
  Дык, пад гэтыя бравыя інтарэсы пакуль падпадаюць драздуны і інш. прыкарытныя, а астатнія? Нават тэрыторыі ўжо разбазарваюцца нейкім арабам. Устойлівае развіццё забуксавала. А пра канстытуцыйныя правы- гэта разве не права на мірны мітынг і выказванне грамадзянскай пазіцыі? Карацей, некаторыя саскучыліся па санкцыях за парушэнне правоў і свабод грамадзян!

https://nn.by/?c=ar&i=203786
3
Палясоўшчык / Адказаць
25.01.2018 / 21:04
Страхам стаў для дыктатуры ,нават,свой народ:
Усім сродкам вольнай прэсы - затыкае рот !
1
Беларус / Адказаць
25.01.2018 / 21:06
За 25 сакавіка заблакавалі, ўсё ясна
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру