Жыхар Столінскага раёна адправіўся рыбачыць на аўтамабілі па лёдзе пойменнага разліву Прыпяці і ледзь не стаў ахвярай уласнай бестурботнасці, паведаміў БелТА намеснік начальніка Брэсцкай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Штык.

Інцыдэнт адбыўся 22 студзеня паблізу аграгарадка Альшаны. Каля 18.00 23-гадовы мясцовы жыхар выехаў на старыцу ракі на аўтамабілі «Фольксваген Пасат». Лёд пад вагой машыны трэснуў — і яна часткова пагрузілася ў ваду.

Малады чалавек абышоўся толькі страхам. Аднак у выніку яго неабдуманых дзеянняў адбылося забруджванне паверхневых вод плямамі алівы. За парушэнне рэжыму ўтрымання водаахоўнай зоны ракі прыродаахоўная інспекцыя прыцягнула вяскоўца да адміністрацыйнай адказнасці па ч.2 арт.15.51 КоАП Беларусі.

«Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, а таксама Водным кодэксам забараняецца перамяшчэнне па лёдзе на аўтамабілях. Гэтага катэгарычна нельга рабіць не толькі з пункту гледжання аховы прыроды, але і ў мэтах бяспекі, асабліва калі тэмпература паветра плюсавая. Наступствы пагарды тэхнікай бяспекі ў такой сітуацыі маглі быць куды больш сумнымі», — адзначыў намеснік начальніка абласной інспекцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?