Расейцы Яўген Вайцяхоўскі і Павел Стацко знайшлі шчыліну ў заканадаўстве для прызнання аднаполага шлюбу ў Расійскай Федэрацыі. Мужчыны заключылі аднаполы шлюб у Капенгагене, паведамляе «Дождж». У гэтай краіне такія шлюбы дазволеныя. Вайцяхоўскі і Стацко падалі дакументы аб рэгістрацыі, з зацверджанымі перакладамі ў шматфункцыянальны цэнтр паслуг у Маскве.

У Сямейным кодэксе пазначана, што шлюбы паміж грамадзянамі Расіі, зарэгістраваныя за мяжой, у РФ прызнаюцца законнымі, калі няма абставінаў, якія перашкаджаюць афіцыйнаму афармленню адносін.

Усе гэтыя абставіны пазначаны ў 14 артыкуле Сямейнага кодэксу. Пры гэтым у артыкуле не пазначана, што аднаполы шлюб — акалічнасць, якая абмяжоўвае. У шматфункцыянальным цэнтры паслуг у Маскве аформілі дакументы. Такім чынам, у Расіі ўпершыню прызналі аднаполы шлюб паміж мужчынамі.

Яўген Вайцяхоўскі і Павел Стацко. Скрыншот з эфіру TV «Дождж»

Яўген Вайцяхоўскі і Павел Стацко. Скрыншот з эфіру TV «Дождж»

Аднак чыноўнікі Упраўлення ЗАГС Масквы знайшлі ход у адказ, паколькі ў артыкуле 12 Сямейнага кодэкса змешчаная фармулёўка: «Для заключэння шлюбу неабходныя ўзаемная добраахвотная згода мужчыны і жанчыны, якія ўступаюць у шлюб, і дасягненне імі шлюбнага ўзросту». Па гэтай прычыне — сцвярджаюць яны — паставіць пячатку ў расійскі пашпарт аб заключэнні аднаполага шлюбу будзе нельга.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0