25 студзеня Лукашэнка падпісаў «Дэкрэт №1» — новую версію «закона аб дармаедах», якая прадугледжвае адмену грашовага збору, але сплату «дармаедамі» субсідаваных дзяржавай паслуг па іх поўнай цане.

Пакуль што да Дэкрэту шмат пытанняў — напрыклад, невядомы дакладны спіс тых самых паслуг.

Ёсць і іншыя незразумелыя моманты.

У прыватнасці, гарадскімі і раённымі выканкамамі мусяць быць створаны камісіі, якія будуць каардынаваць рэалізацыю дэкрэта.

У складзе камісій будуць дэпутаты ўсіх узроўняў, спецыялісты органаў па працы і сацыяльнай ахове, спецыялісты з ЖКГ, міліцыі, выканкамаў і грамадскіх арганізацый.

Прычым дэкрэт прадугледжвае права гэтых камісій прымаць рашэнне аб накіраванні «працаздольных непрацуючых грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, у лячэбна-працоўныя прафілакторыі».

Згодна з цяперашнім заканадаўствам, лёс патэнцыяльнага «кліента» ЛПП сёння вырашае суд. Няўжо цяпер будзе дастаткова рашэння камісіі? Ці чыноўнікі будуць накіроўваць свае «пажаданні» ў суд?

Пакуль што адказу на пытанне няма.

У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны «Нашай Ніве» паведамілі, што не могуць адказаць, як будзе працаваць новы механізм накіроўвання ў ЛПП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?