Гурт Shuma выклаў выніковы трэк для фіналу нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне».

«Сябры, мы рады прадставіць вам фінальную версію песні! Мы прынялі рашэнне пакінуць песню на нашай роднай мове, каб паказаць фанетыку беларускай мовы і народныя вакальныя мелізмы», — паведамляецца на старонцы гурта ў фэйсбуку.

Фінал нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне» пройдзе 16 лютага, у ім выступяць 11 удзельнікаў. Сам конкурс «Еўрабачанне» пройдзе ў пачатку мая ў Лісабоне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0