41-гадовы жыхар Бярозаўскага раёна абвінавачваецца ў гвалце і гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару ў дачыненні да непаўналетніх, паведамляе Следчы камітэт.

Міліцыя выявіла, што цягам года — з лета 2016 па лета 2017 — мужчына гвалтаваў дзяўчынку. На той момант ёй было 13 гадоў.

Падчас следства ў справе з’явіліся яшчэ 5 пацярпелых. Мужчына гвалтаваў ахвяр з 1994 года па 2017-ы. Усе ахвяры — аднавяскоўкі затрыманага.

Цікава, што адной з пацярпелых стала жонка мужчыны — высветлілася, што ў 1994 паўналетні вясковец займаўся з ёй сэксам. На той момант ёй яшчэ не споўнілася 16 гадоў.

Пазней мужчына ажаніўся з ёй. У іх нарадзілася дзіця.

Следчыя адзначаюць: мужчына гвалтаваў ахвяраў на працягу доўгага часу, бо бацькі пацярпелых не звярталі ўвагу на змены ў іх паводзінах (настрой, замкнёнасць). Таксама ў гэты перыяд ніхто з пацярпелых і іх бацькоў не звяртаўся з заявамі ў праваахоўныя органы. Адна з пацярпелых паведамляла пра дамагальніцтвы з боку мужчыны сваёй маці. Аднак тая ніяк не адрэагавала, падумаўшы, што дачцэ не падабаецца, як з ёй гуляюць.

Цяпер мужчыну пагражае да 15 гадоў зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?