Мінскі «Водаканал» абвесціў, што ўжо неўзабаве пачне пілотную праграму аклейкі лічыльнікаў вады ў прыватных кватэрах спецыяльнымі антымагнітнымі пломбамі-індыкатарамі, паведамляе Tut.by. Гэта робіцца для таго, каб спыніць усё больш распаўсюджаную практыку ўстаноўкі моцных неадымавых магнітаў на кватэрныя лічнікі.

Механізм лічыльніка, які знаходзіцца пад уздзеяннем моцнага магнітнага поля, круціцца ў запаволеным тэмпе і незаконна зніжае рахункі за ваду. З індыкатарам гэта будзе немагчыма.

Мэта эксперыменту — звядзенне да мінімуму магчымасці прымянення спажыўцамі прылад і прыстасаванняў, якія скажаюць паказанні гэтых прыбораў. Такімі антымагнітнымі пломбамі плануецца абсталяваць прыборы ўліку пры правядзенні іх планавай замены. Навінкі дазваляюць даказаць факт ўздзеяння магнітнага поля на злічальны механізм, — кажа дырэктар КУП «Мінскводаканал» Алег Аўруцін.

На пачатак новымі індыкатарамі будуць абсталяваныя каля дзесяці высокапавярховых дамоў. Паралельна вядзецца распрацоўка праграм, якія дазволяць атрымліваць паказанні лічыльнікаў вады ў мінскіх кватэрах дыстанцыйна і аўтаматычна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0