Губэрнатар Каліфорніі, Арнольд Шварцэнэгер, наклаў вета на закон, які забараняе кіраваць машынай са свойскай жывёлай на каленях.
Непрыняты закон увокамгненьне быў названы імя Пэрыс Гілтан, дзякуючы звычцы апошняй браць з сабой у дарогу мініятурнага чыхуахуа.

Брытанская Telegraph паведамляе, што каліфарнійскія дэпутаты выступілі з гэткай прапановай пасьля таго, як адзін з заканадаўцаў убачыў кіроўца-жанчыну, якая падчас язды трымала пад стырном трох сабачкаў. На думку парлямэнтароў гэта дужа небясьпечна, бо адцягваюць ўвагу. Меркавалася, што грамадзяніна, засьпетага на гарачым учынку, трэба аштрафаваць на 35 даляраў.

Найгалоўны прыхільнікі прапановы — арганізацыя «Таварыства па прадухіленьні гвалту ў дачыненьні да жывёлаў», штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Лос-Анжэлесе, выступіла з рэзкай крытыкай на адрас Шварцэнэгера. Зь іншага боку, праваабарончыя арганізацыя, якія патрымалі пастанову аб вэта, назвалі непрыняты закон «неапраўданым ўмяшальніцтвам дзяржавы ў прыватнае жыцьцё».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?