Прынамсі 95 чалавек загінулі і амаль 150 атрымалі раненні ў выніку выбуху ў цэнтры Кабула.

Тэрарыст нагрузіў выбухоўкай машыну хуткай дапамогі, што дало яму магчымасць праехаць праз кантрольна-прапускны пункт на вуліцу ў дыпламатычным квартале, закрытую для звычайнага транспарту.

Паводле заявы афганскіх уладаў, смяротнік мінуў першы КПП, заявіўшы, што вязе пацыента ў бальніцу, але на другім прапускным пункце яго ўсё-такі спынілі супрацоўнікі службаў бяспекі, і тады ён прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне.

Колькасць ахвяр, хутчэй за ўсё, будзе расці - у бліжэйшыя бальніцы працягваюць паступаць параненыя.

Выбух адбыўся каля старога будынка міністэрства ўнутраных спраў, недалёка ад прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза і Найвышэйшай рады міру Афганістана.

Як перадае Франс прэс, выбух быў такой сілы, што ў радыусе некалькіх сотняў метраў у будынках выбіла шкло, а некаторыя будынкі паблізу абрынуліся.

Адказнасць за напад ўзяў на сябе рух «Талібан».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?