Эканоміка77

Беларусь ужо не самая рызыкоўная. Заходнія грошы патаннеюць для краіны

Беларусь перамясцілася з 7 (самай горшай) у 6 групу краін па класіфікацыі крэдытнай рызыкі ў рэйтынгу Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР), якая аб'ядноўвае развітыя краіны свету. Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце АЭСР.

Сёння Беларусь суседнічае з Арменіяй, Аргенцінай, Бенінам, Камерунам, Егіптам, Эквадорам, Грузіяй, Ганай, Ямайкай, Казахстанам, Папуа — Новай Гвінеяй, Туркменістанам, Манголіяй і шэрагам іншых краін.

Беларусь працяглы час жыла на самым дне гэтага рэйтынгу. Беларускія ўлады ў апошнія 2 гады вялі актыўныя перамовы з нагоды паляпшэння сітуацыі. Рэч у тым, што гэты рэйтынг ўплывае на кошт рэсурсаў у заходніх банках. З-за прысутнасці краіны ў горшай групе краін беларускім прадпрыемствам занадта дорага прыцягваць экспартныя крэдыты банкаў з развітых краін на куплю імпартнага абсталявання. Замежныя фінансавыя інстытуты фарміруюць кошт рэсурсаў з улікам краінавых рызык менавіта па класіфікацыі АЭСР.

АЭСР ранжыруе краіны па 8 катэгорыях рызыкі. Краіны з высокім узроўнем даходаў аўтаматычна адносяцца да нулявой катэгорыі. Астатнія размеркаваныя па 7-мі групах у залежнасці ад ацэнкі крэдытнай рызыкі, на аснове аналізу 3-х груп паказчыкаў: практыкі ажыццяўлення плацяжоў, фінансавага стану краіны і яе эканамічнай сітуацыі.

Характэрна, што ўчора міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings павысіла доўгатэрміновыя рэйтынгі дэфолту эмітэнта Беларусі ў замежнай і нацыянальнай валюце да ўзроўню «B» з «B-» са «стабільным» прагнозам. Як адзначана ў паведамленні агенцтва, кароткатэрміновыя рызыкі замежнага фінансавання Беларусі зменшыліся з прычыны папярэдняга рэзервавання фінансаў у 2017 годзе пад плацяжы 2018 года, а таксама з-за павелічэння золатавалютных рэзерваў да 7,3 млрд даляраў.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларуская літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларуская літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавічах уначы выпала 37 мм ападкаў, у Мінску — 30 мм

Жыхар Вільні сцвяржае, што зняў панядзелкавы дрон на паўночным захадзе сталіцы1

У Інданезіі прамаўчалі пра візіт міністра абароны ў Беларусь1

Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах

ДТЗ у Талачынскім раёне: пацярпелі 4 чалавекі, адзін — загінуў

Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай13

У МТС расказалі, дзе ў Беларусі жывуць жаўранкі, а дзе — совы2

З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць

Сям’я беларусаў аказалася ў двух розных асяродках эміграцыі. Муж не можа трапіць да жонкі ў Грузію, а яна — атрымаць візу да яго ў Польшчу10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларуская літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларуская літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць