Мужчынская зборная Беларусі згуляе з камандай Аўстрыі ў плэй-оф кваліфікацыі чэмпіянату свету — 2019. Першынство пройдзе ў Германіі і Даніі.

Матчы плей-оф пройдуць 8 і 12/14 чэрвеня. Першая гульня адбудзецца ў Мінску.

Варта адзначыць, што на Еўра-2018 Беларусь перамагла ў групе Аўстрыю з лікам 27:26, выбіўшы яе з турніру.

Склады астатніх пар плэй-оф за месца на ЧС-2019:

Сербія — Партугалія,
Літва — Ісландыя,
Чэхія — Расія,
Славенія — Венгрыя,
Македонія — Румынія,
Нарвегія — Боснія і Герцагавіна ці Швейцарыя,
Харватыя — Чарнагорыя,
Нідэрланды — Іспанія або Швецыя.

Прамы пропус атрымліваюць гаспадары чэмпіянату планеты Германія і Данія, таксама дзейны чэмпіён планеты Францыя і пераможца заўтрашняга фінальнага паядынку ЧЕ-2018 у Заграбе Іспанія — Швецыя.