Відэаблогеру Яўгену Куляшову, вядомаму сваімі скандаламі з СТА, належыць белы седан-купэ Volkswagen Passat, які падпалілі на вуліцы Чкалава ў Віцебску 26 студзеня, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

На Чкалова неизвестные сожгли легковушку. Фото МЧС

Пра тое, што гэта падпалілі яго аўтамабіль, Яўген Куляшоў напісаў на сваёй старонцы «Вконтакте».

Яўген ужо выставіў згарэлы аўтамабіль на продаж на Kufar.by за 12 000 рублёў. «Фарбаваных дэталяў няма, за машынай даглядалі», — піша прадавец.

Канал Куляшова на YouTube зарэгістраваны ў 2012 годзе, цяпер на ім больш за 135 тысяч падпісчыкаў, а ролікі прагледзелі больш за 33 мільёны разоў. Папулярнасць відэаблогера выклікана скандальнай крытыкай шэрагу СТА.

Volkswagen Passat знаходзіўся на стаянцы каля дома №7 на вуліцы Чкалава і стаяў паміж двума іншымі аўто. Аб загаранні машыны пажарным паведамілі ў 23:52. Агонь пашкодзіў пярэднюю левую частку і маторны адсек.

У якасці асноўнай версіі пра прычыну ўзгарання пажарныя разглядаюць падпал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?