У Беларусі 30 і 31 студзеня прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с, у сувязі з чым сіноптыкі аб'яўляюць аранжавы ўзровень небяспекі, паведамляе БелТА са спасылкай на Белгідрамет.

Уначы 30 студзеня па паўднёвым захадзе і днём у многіх раёнах рэспублікі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 20 м/с, па захадзе — да 22 м/с. Аналагічныя ўмовы надвор'я будуць назірацца ноччу і раніцай 31 студзеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0