Ва ўзросце 91 года пасля кароткай хваробы памёр заснавальнік ІКЕА Інгвар Кампрад, паведаміла прэс-служба кампаніі.

Фірму ён заснаваў у 17-гадовым узросце ў 1943 годзе і кіраваў ёю да 1988 года. Паводле словаў супрацоўнікаў ІКЕА, ягонай заўсёднай матывацыяй было «стварэнне лепшага паўсядзённага жыцця для людзей».

Інгвар Кампрад. Фота — ІКЕА

Інгвар Кампрад. Фота — ІКЕА

«Мы смуткуем аб страце нашага заснавальніка і дарагога сябра Інгвара. Яго спадчына будзе захапляць нас доўгія гады, і яго бачанне — стварыць лепшае паўсядзённае жыццё для многіх людзей — будзе працягваць кіраваць намі і натхняць нас», — напісаў Йеспэр Бродзін, генеральны дырэктар групы кампаній IKEA.

На сёняшні дзень ІКЕА валодае 412 гандлёвымі цэнтрамі сваёй прадукцыі ў 49 краінах свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0