Замест гімнастыкі з мячом, няспешных шпацыраў ці ёгі ён разам з парадзіхамі выконвае рытмічныя танцы, якія спрыяюць рэлаксацыі і больш лёгкім родам, паведамляе The Sun.

Шпіталь Unimed Vitoria, дзе працуе доктар-танцор, ухваляе гэтыя практыкі, бо яны сапраўды даюць добрыя вынікі. Натуральна, калі ў парадзіх няма медычных супрацьпаказанняў для хуткіх рухаў.

Апублікаванае на старонцы шпіталя ў фэйсбуку відэа стала вірусным і за некалькі дзён набрала некалькі соцень тысяч праглядаў. Іншыя медыкі шпіталя таксама прытрымліваюцца думкі, што такія танцы перад родамі расслабляюць цягліцы і дапамагаюць жанчынам пасля адчуваць менш болю, калі дзіцяці праходзіць праз родавыя шляхі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?