Ураджэнец Расіі Ю. у студзені гэтага года прысуджаны Дзятлаўскім раённым судом да 12 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі за спробу падвойнага забойства жонкі і яе цёткі, паведамляе sb.by.

У асуджанага — як кажуць следчыя — была адна асаблівасць: ва ўсіх сваіх няўдачах ён вініў жанчын. Спачатку — у першым шлюбе — цешчу. У пачатку двухтысячных ён забіў яе, закапаў цела ў агародзе, а зверху пасадзіў бульбу. Але забойцу тады знайшлі.

Адсядзеўшы тэрмін за забойства, ён пазнаёміўся з новай жанчынай, якая выйшла за яго замуж, ужо маючы дачку. Аднак шчаслівага сямейнага жыцця не атрымалася — новы муж здзекваўся і пагражаў ёй.

33-х гадовая жонка збегла ад яго да сваёй цёткі. Як выявіла следства, Ю. забраўся да яе на падворак і сапсаваў тармазы аўтамабіля Citrоen, які належаў цётцы, перарэзаўшы тармазныя шлангі. Раніцай, калі жанчына села ў машыну і збіралася ехаць на працу, яе выратавала толькі тое, трэба было зачыніць браму, выехаўшы з падворка, таму машына не паспела набраць дастаткова вялікай хуткасці.

Пры спробе тармажэння, машына з'ехала з дарогі і перакулілася ў кювет, а перарэзаныя тармазныя шлангі пасля знайшлі следчыя. 49-гадоваму Ю. у выніку летам мінулага году прысудзілі тры гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу.

Праз месяц мужчына зноў з'явіўся ў доме цёткі сваёй новай жонкі — і моцна яе збіў. Пабачыўшы жонку, ён схапіў кухонны нож і нанес ёй не менш за дзесяць раненняў. Жанчына атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні — але выжыла. На наступны дзень Ю. быў затрыманы.

Прысуд яму пакуль не ўступіў у законную сілу, бо мужчына падаў апеляцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?