28.01.2018 / 17:58

Даследчыца з Масквы сцвярджае, што ажыццявіла халодны ядзерны сінтэз пры дапамозе бактэрый 34

Расійскія навукоўцы сцвярджаюць, што здолелі ажыццявіць халодны ядзерны сінтэз пры дапамозе жывых культур бактэрый, паведамляе Камерсант.

Вынік — паводле Алы Карнілавай, кандыдата фізіка-матэматычных навук, дырэктара інавацыйнага цэнтра фізічнага факультэта МДУ, дасягнуты дзякуючы таму, што ў скрайна неспрыяльных для выжывання ўмовах асобныя мікраарганізмы здольныя сінтэзаваць патрэбныя ім ядры з больш простых складнікаў.

Паколькі існуе метад вельмі дакладнага вымярэння колькасці атамаў ізатопа жалеза-57, вельмі рэдкага ў прыродзе — метад Месбаўэра — то для сінтэзу былі ўзятыя бактэрыі, якія патрабуюць жалеза і кіслароду для свайго выжывання — і змешчаныя ў раствор, што складаўся з цяжкай дэйтэрыявай вады і закісі марганцу-55, які мае на два нуклоны меней за гэты ізатоп жалеза.

Ядры дэйтэрыю складаюцца як раз з аднаго пратона і аднаго нейтрона. У гэтай сітуацыі у бактэрыяльнай культуры ёсць выбар — сінтэзаваць жалеза, якое прынясе жыццядайны кісларод дадаўшы гэтыя два нуклоны да марганцу-55, альбо загінуць.

Як паведамляюць навукоўцы, у выніку каля 500 паўторных доследаў, у завісі з'яўляліся атамы жалеза, сінтэзаваныя мікраарганізмамі, што даказвае магчымасць пераадолення кулонаўскага бар'еру пры дапамозе хіміі жывых арганізмаў.

Найболей перспектыўнымі кірункамі выкарыстання гэтай тэхналогіі з'яўляюцца — паводле яе творцаў — сінтэз рэдкіх ізатопаў для медыцыны і хімічнай прамысловасці, а таксама паскарэнне дэзактывацыі заражаных радыяктыўнасцю асяроддзяў шляхам сінтэзу нерадыяактыўных ізатопаў з радыяактыўных.

Як заявіла Ала Карнілава, яна ўжо атрымала некалькі патэнтаў на свае вынаходніцтвы. Яе працамі сёння зацікавіліся ўніверсітэты Італіі, Францыі і ЗША. Яна схіляецца абраць для працягу працы Масачусэцкі тэхналагічны інстытут.

2
не важно / Адказаць
28.01.2018 / 18:07
Ядрёная бражка получилась, или как?
21
Колька / Адказаць
28.01.2018 / 18:17
серьезная заявка на Нобелеевскую
2
Kaзiк / Адказаць
28.01.2018 / 18:21
Яшчэ не першага красавіка)
Паказаць усе каментары/ 34 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру