На $800 мільёнаў узрос беларускі экспарт прадуктаў харчавання і дасягнуў $5 мільярдаў, паведаміў першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч у эфіры тэлеканала АНТ.

З ягоных словаў, Беларусь пастаўляе сельскагаспадарчую прадукцыю ў 70 краін свету, у мінулым годзе было адкрыта больш за дзясятак новых рынкаў збыту.

Беларусь з мінулага года пачала экспартаваць сваю сельгаспрадукцыю ў Італію, Вялікабрытанію, Егіпет, распавёў Леанід Марыніч. Расійскі рынак па-ранейшаму застаецца асноўным для краіны, але пастаўкі паступова дыверсіфікуюцца, звярнуў увагу першы намеснік міністра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0