Падчас сённяшніх мітынгаў у 46 рэгіёнах Расіі супраць маніпуляцый выбарчым працэсам у прэзідэнцкай кампаніі працаўнікі Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага арганізавалі тэлестудыю ў жывым эфіры для перадачы рэпартажаў з пратэстаў у розных гарадах.

Аднак у будынак ФБК уварвалася паліцыя, пры дапамозе дыскавай пілы выразала замкнёныя дзверы і паведаміла пра пагрозу выбуху і неабходнасць эвакуацыі.

Працаўнікі мабільнай тэлестудыі да апошняга супраціўляліся дзеянням паліцыянтаў, пакуль тыя сілай не адключылі трансляцыю і не вывелі ўсіх з памяшкання.

Сам Аляксей Навальны быў затрыманы падчас шэсця вуліцамі Масквы і адвезены ў УУС на Якіманцы. Адваката да яго не дапускалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0