Беларуская 23-гадовая тэнісістка Аляксандра Сасновіч, што ўпершыню ў кар'еры дабралася да 3-га раўнду адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, паднялася на рэкорднае для сябе 46-е месца ў абноўленым рэйтынгу WTA, піша sport.tut.by

На рэкордную для сябе вышыню паднялася і 19-гадовая беларуска Арына Сабаленка, якая займае 65-ю пазіцыю.

На чале ж сусветнага рэйтынгу 27-гадовая датчанка Каралін Вазняцкі. У мінулую суботу яна, выйграўшы Australian Open, упершыню ў кар'еры заваявала трафей з серыі «Вялікага шлема» і вярнулася на вяршыню рэйтынгу WTA упершыню са студзеня 2012 года.

1 (2). Каралін Вазняцкі (Данія) - 7965 балаў
2 (1). Сімона Халеп (Румынія) - 7715
3 (4). Эліна Світоліна (Украіна) - 6085
4 (3). Гарбін Мугуруса (Іспанія) - 5690
5 (6). Караліна Плішкава (Чэхія) - 5445
6 (7). Алена Астапенка (Латвія) - 4901
7 (8). Каралін Гарсія (Францыя) - 4495
8 (5). Вінус Уільямс (ЗША) - 4278
9 (16). Ангеліка Кербер (Нямеччына) - 3031
10 (11). Крысціна Младэнавіч (Францыя) - 2935.

… 46 (56). Аляксандра Сасновіч (Беларусь) - 1142 …
… 65 (66). Арына Сабаленка (Беларусь) - 933 …
… 133 (134). Вера Лапко (Беларусь) - 453 …
… 208 (209). Вікторыя Азаранка (Беларусь) - 270 …
… 328 (328). Вольга Гаварцова (Беларусь) - 136 …

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0