29.01.2018 / 11:35

«Наша Ніва» шукае SMM-менеджара 17

Нам патрэбны чалавек, які будзе весці сацсеткі і мэсэнджары НН.

Калі вы:

  • любіце беларушчыну,
  • цудоўна валодаеце пісьмовай беларускай мовай,
  • умееце займацца SMM,
  • добра арыентуецеся ў правілах, па якіх жывуць фэйсбук, Укантакце, аднакласнікі, інстаграм, твітар, тэлеграм і вайбер,
  • знаёмыя з графічнымі рэдактарамі і самі можаце зляпіць вясёлую карцінку ці свежы мем,
  • маеце пачуццё гумару —

то мы чакаем ваша рэзюмэ на nn@nn.by (не забудзьце пакінуць спасылкі на асабістыя старонкі ў сацсетках).

Якія выгоды чакаюць нашаніўскага SMM-менеджара:

  • месца пад сонцам у офісе ў цэнтры Мінска ля метро,
  • маладая крэатыўная каманда,
  • бязмежная прастора для крэатыву і творчасці,
  • добры заробак.

Дык спрабуйце!

Рэд.

5
Re:пабліка / Адказаць
29.01.2018 / 12:17
Урэшце НН вырашыла не стаяць у баку, а ўзяцца за смм. Даўно варта было гэта зрабіць, бо зараз большасць трафіка і пераходаў прыходзіцца менавіта на сац сеткі і мэсанджары і такі канал і аўдыторыю ігнараваць не камільфо (бо можна аказацца ў апошнім вагоне))). Яшчэ б параіў "узброіцца" дронам\коптэрам каб рабіцья расследаванні. Ну і ажывіце ваш юбут канал - рабіце больш відэа кантэтну (апытанкі, стрым, абмеркаванні навін, праблем і інш). І самае галоўнае - не забывайцеся выязджаць у рэгіёны - дзе вас чытаюць, любяць і чакаюць :) 
Бо Беларусь - гэта не толькі Менск, тым больш што ў рэгіёнах куды больш праблем у людзей...
Поспехаў! 
7
А.К. / Адказаць
29.01.2018 / 12:22
Вазьміця Асю Паплаўскую. Здаецца яна шукала працу СММшчыка за штуку баксаў.
2
lazy-bones / Адказаць
29.01.2018 / 12:58
енерґіная пєрастварилася у креативную? будзьма назіраці далєй...
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру