Праблемы з доступам да сайта «Хартыі’97» ўзніклі ў чытачоў ўвечары 24 студзеня. Рашэнне Мінінфармацыі было апублікавана ў чацвер, 25 студзеня, тады ж да блакіроўкі далучыліся ўсе правайдары.

Наколькі змянілася наведвальнасць сайта за дні працы пад блакаваннем?

Гаворка вядзецца пра сеансы (візіты) — калі адзін і той жа чалавек двойчы за дзень адкрываў сайт, то будуць залічаныя два сеансы.

Паводле ўсталяванага на «Хартыі’97» лічыльніка Google Analytics (удакладнім, мы ацэньваем не карэктнасць працы лічыльніка, а прапорцыі атрыманых ім лічбаў — Рэд.),

у пятніцу, 26 студзеня, на сайце было зафіксавана 103 тысячы сеансаў. Для параўнання, у папярэднюю пятніцу сістэма налічыла 425 тысяч сеансаў (падзенне ў 4,12 разу).

у суботу, 27 студзеня, на «Хартыі’97» было 85 тысяч візітаў. У папярэднюю суботу — 394 тысячы (падзенне ў 4,63 разу).

Архіўны матэрыял: Пяць спосабаў трапіць на заблакаваныя сайты

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?