Міліцыя затрымала 55-гадовую жыхарку Круглянскага раёна (Магілёўская вобласць). Жанчыну вінавацяць у замаху на забойства з асаблівай жорсткасцю.

Як высветлілі следчыя, жанчына выпівала дома разам з былым мужам. Яны пасварыліся і жанчына абліла сабутыльніка бензінам. Затым падпаліла.

65-гадовага мужчыну даставілі ў бальніцу з апёкам цела і твару. Жанчыну затрымалі, цяпер ёй пагражае да 25 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?