26 студзеня 35-гадовая жыхарка Пінскага раёна выклікала сабе хуткую. З падазрэннем на выкідак яе даставілі ў бальніцу, але дзіцяці ўжо не было.

У кватэру да жанчыны паехалі следчыя. У хаце яны знайшлі ў жаночай сумачцы труп нованароджанай дзяўчынкі са шматлікімі ранамі і сінякамі, ён быў загорнуты ў пакет, паведамляе СК.

Сама жанчына пакуль што ў бальніцы, яе ахоўвае міліцыя. На парадзіху завялі справу аб забойстве, ёй пагражае да 25 гадоў.

Жанчына была прыкладна на 5 месяцы цяжарнасці (дакладны тэрмін пакуль не высветлены). Але следчыя падкрэсліваюць, што пакуль невядома, ці гэта сапраўды быў выкідак, ці жанчына нарадзіла неданошанае дзіця, якое памерла само, ці забіла немаўля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?