Рассельгаснагляд выявіў недахопы дзяржаўнага вэтэрынарнага кантролю пры вытворчасьці прадукцыі жывёльнага паходжаньня.

Расейскія інспэктары сумесна з прадстаўнікамі беларускіх вэтслужбаў праверылі ў жніўні 35 беларускіх прадпрыемстваў. У выніку, як паведамляецца на афіцыйным сайце Рассельгаснагляду, былі выяўленыя недахопы дзяржаўнага вэтэрынарнага кантролю пры вытворчасьці прадукцыі жывёльнага паходжаньня. На думку расейскага боку, гэта сьведчыць пра фармальны падыход беларусаў пры рэкамэндацыі прадпрыемстваў на атрыманьне права паставак прадукцыі ў Расею і гарантаваньні іх сталага кантролю з боку беларускай вэтслужбы.

Зь 1 кастрычніка такога права пазбавяцца прадпрыемствы «Старфуд», «Парнёр і К», «Племптушкарэпрадуктар «Юбілейны», філіял ААТ «Гроднахлебапрадукт», а таксама філіял «Севалюкс-Агра» СЗАТ «Сервалюкс». У сьпіс пастаўшчыкоў не патрапілі «Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка» ды ўзорна-паказальны СВК «Прагрэс-Верцялішкі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?