29.01.2018 / 15:51

Навукоўцы нарэшце расшыфравалі пачатак таямнічага манускрыпта Войніча XV стагоддзя 10

Навукоўцы з Альбертскага ўніверсітэта ў Канадзе ўжылі штучны інтэлект для вывучэння манускрыпта Войніча. Ім удалося вызначыць мову дакумента і перакласці першы сказ, перадае cbc.ca.

Для даследавання навукоўцы распрацавалі алгарытм, які з дакладнасцю да 97% вызначаў тэкст Усеагульнае дэкларацыі правоў чалавека, перакладзенай на 380 моваў. Ужыўшы яго да манускрыптаў Войніча, спецыялісты прыйшлі да высновы, што ён напісаны на іўрыце. Пры гэтым, адзначаюць навукоўцы, выкарыстоўваўся шыфр, пры якім змяняецца парадак літар у словах, а галосныя прапушчаныя (увогуле адсутнасць галосных літар на пісьме ўласцівая габрэйскай мове).

Летась аўстралійскі навуковец Стывен Скінар нібыта выявіў, што аўтарам таямнічага манускрыпта быў лекар-габрэй, які пражываў на поўначы Італіі. 

Чытайце: Знайшлі аўтара рукапісу, напісанага на невядомай мове невядомым аўтарам з выкарыстаннем невядомага алфавіту?

Першы сказ, па словах навукоўцаў, абвяшчае: «Яна дала рэкамендацыі святару, гаспадару дома, мне і людзям». Акрамя таго, у тэксце сустракаюцца словы «фермер», «святло», «паветра» і «агонь».

Аўтары даследавання адзначаюць, што для поўнага разумення тэксту неабходная сумесная праца спецыялістаў па іўрыце, гісторыкаў і крыптографаў.

Рукапіс Войніча — кніга, напісаная, меркавана, ў XV стагоддзі невядомым аўтарам на невядомай мове з выкарыстаннем невядомага алфавіту. Усяго ў рукапісе прыкладна 250 тысяч словаў. Манускрыпт умоўна можна падзяліць на шэсць раздзелаў: астранамічны, батанічны, біялагічны, касмалагічны, фармацэўтычны і рэцэптны. Дагэтуль расшыфраваць кнігу ні ў кога не атрымлівалася.

nn.by

2
Вернай дарогай... / Адказаць
29.01.2018 / 16:16
Маладзейшым варта нагадаць, што Войніч, які набыў той манускрыпт, купляючы розны антыкварыят, быў беларусам-ліцвінам, працаваў нейкі час у Гародні ў самай старой на Беларусі аптэцы правізорам, каля фарнага касцёла. Уцёк з Сібіры, куды яго адправілі за не любоў да цара. А жонка яго была вядомая савецкім людзям ангельска-ірландскай пісьменніцай Э.Войніч, якая з-за праблем з рукамі не стала музыкантшай,затое  напісала вядомы "Авадзень", перажыла свайго мужа на шмат гадоў і попел яе раскідалі над Нью-Йоркам. Некаторыя думалі, што манускрыпт быў напісаны на адной са знікшых моваў яцвягаў, прусаў, ці нейкга яшчэ...колькі год таму смі таксама пісалі пра даследаванні ў ельскім універы, дзе манускрыпт знаходзўся, быццам яго нехто часткова расшыфраваў, але ненадоўга:).... магчыма і зараз будзе тое ж!
23
даже не смешно / Адказаць
29.01.2018 / 16:45
Содержание написанного кем-то много лет назад. кто может оказаться умнее,  прочитать на какой-то абракадбре хотят, чтобы взять какую-то очередную планку по разгадыванию шарад? Уже новые технологии и знания хотят искать в прошлом. чтобы самим не развиваться в настоящем или чтобы разгадыватели шарад были элитой. которые что и где ценное вычитали, чтобы это применено было где-то на практике, как что-то лучшее и более передовое. чем имеющееся? 
0
Лёва Задов / Адказаць
29.01.2018 / 17:30
Так и знал что на иврите!!! ..
Таки выходит ,что евреи прилетели с другой планетарной системы ..)
А мне никто не верил ..)
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру