Ніхто не плануе зачыняць гімназіі, паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Жарко на выніковым пасяджэнні калегіі Міністэрства адукацыі.

Васіль Жарко звярнуў увагу на недапушчальнасць у гэтай сувязі розных чутак, паведамляе БелТА.

«Хачу абвергнуць чуткі і размовы пра закрыццё гімназій: ніхто не плануе іх зачыняць, працаваць яны будуць у тым жа прававым полі, як і астатнія ўстановы адукацыі», - сказаў Васіль Жарко.

Намеснік прэм'ер-міністра звярнуў увагу на недапушчальнасць у гэтай сувязі розных здагадак і нагнятання абстаноўкі.

Як паведамлялася, указам №30 «Аб прыёме ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і навучанні ў іх», які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 студзеня адмененыя іспыты ў 5-я класы гімназій. Набор у 5-я класы гімназій будзе ажыццяўляцца без правядзення іспытаў. Усе навучэнцы, якія завершаць навучанне ў 4-м класе гімназіі, змогуць працягнуць навучанне ў гэтай жа гімназіі. Пры прыёме ў 5-я класы гімназій-каледжаў мастацтваў конкурсны адбор па выніках праверкі творчых здольнасцяў захоўваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0