29.01.2018 / 17:17

Дрыль, меншы за два сантыметры, і кішэнны прынтар: як выглядаюць самыя маленькія ў свеце гаджэты  5

Ці можаце вы ўявіць, што круціце спінер памерам менш за пазногаць або друкуеце тэкст на паперы, дастаўшы з кішэні маленечкі прынтар? Мы падабралі звычайныя прылады, якія прадстаўленыя ў незвычайных памерах і могуць быць карысныя ў розных сітуацыях. 

Дрыль

Інжынер з Новае Зеландыі, выкарыстоўваючы 3D-прынтар, раздрукаваў самы кампактны ў свеце дрыль. Прылада максімальным памерам 17 мм, выдатна працуе. Яна мае мініятурную плату і свердзел дыяметрам 0,5 мм, які можа прасвідраваць дзірку глыбінёю некалькі міліметраў у не вельмі цвёрдым матэрыяле.

Спінер

Гэты спінер памерам усяго 5 міліметраў мае ўсе складнікі звычайнага спінера: тут нават ёсць падшыпнікі!

Прынтар

Zuta Pocket Printer можа змясціцца нават у кішэні. З дапамогай мабільнага дадатку можна выбраць дакумент для друку, і прынтар надрукуе яго, самастойна рухаючыся па паперы. 

Рэвальвер

Рэвальвер SwissMiniGun распрацаваны ў Швейцарыі. Ён мае даўжыню крыху больш за 5 см, але з вялікім поспехам прадаецца па ўсім свеце. Між тым, некаторыя краіны, напрыклад ЗША і Злучанае Каралеўства, забараняюць імпарт гэтага рэвальвера ў свае краіны праз лёгкасць ягонага ўтойвання. 

Мабільны тэлефон

За некалькі дзён да пачатку 2018 года ў Вялікабрытаніі прадставілі самы маленькі мабільны тэлефон у свеце — Zanco Tiny T1. Шырыня дысплея складае 1,25 см, таўшчыня ўсяе прылады дасягае 1,2 см, а вышыня — 4,76 см. Вага гаджэта — ўсяго 13 грамаў.

Хатні праектар

Кампактны праектар Mini Ray мае памеры 14х44х44 міліметра, падключаецца да смартфона ці планшэта і можа праектаваць выяву памерам 60 цаляў у якасці HD. Дарэчы, кошт прылады на афіцыйным сайце складае 189 даляраў.

Дысплэй

2х4 міліметра — такія памеры мае дысплэй, усталяваны ў сонцаахоўных акулярах ад кампаніі Kopin, якія былі прэзентаваныя на выставе CES у 2016 годзе.

Ілья Параскевіч

0
pb82 / Адказаць
30.01.2018 / 16:40
вельмі патрэбныя ў гаспадарцы рэчы.
0
муха Цэ-Цэ / Адказаць
31.01.2018 / 11:57
Бацькi*-дзяды казалi  "свярдзёлак"  
2
nn / Адказаць
04.02.2018 / 02:43
толькi я не разумею, на халеру вось гэта ўсё патрэбна?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру