Былы кіраўнік маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі Грыгорый Родчанкаў распавёў аб дачыненні прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна да допінгавай сістэмы ў яго краіне, паведамляе шведскі канал SVT.

— Вядома, усе загады ішлі зверху, ад прэзідэнта. Толькі прэзідэнт можа прымусіць ФСБ выконваць такія задачы. Мутко неяк сказаў мне, што Пуцін вельмі добра ведае, хто я такі. Пуцін ведаў наогул пра ўсё.

Ланцужок быў вельмі просты, дадаў ён. Родчанкаў даваў справаздачу перад Нагорных, Нагорных перад Мутко, які ў сваю чаргу дакладваў непасрэдна Пуціну.

Юрый Нагорных тады з'яўляўся першым намеснікам міністра спорту Расіі Віталя Мутко. Раней Міжнародны алімпійскі камітэт пажыццёва адхіліў іх ад удзелу ў алімпійскім руху. Зараз Нагорных працуе ў адной са структур спецыяльных службаў РФ, а Мутко стаў віцэ-прэм'ерам Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0