На скрыжаванні вуліцы Прытыцкага з праспектам Пушкіна ў Мінску вечарам 29 студзеня ўтварыўся вялікі дарожны затор. Праехаць не мог ніхто.
Відавочцы паведамляюць, што светлафоры не працавалі, таму аўтамабілі не маглі раз'ехацца, даходзіла нават да боек. Людзі пачалі выходзіць з грамадскага транспарту і ісці пешшу.
Вялікія заторы прасціраліся ў бок Жукава і Кальварыйскай.
Вось так выглядала дарожная сітуацыя па стане на 19:15.