Актуальныя пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і Еўрапейскага саюза абмяркоўваюцца на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея і камісара па еўрапейскай палітыцы суседства і перамоў аб пашырэнні ЕC Ёханэса Хана, паведамляе БелТА

Уладзімір Макей адзначыў важнасць візіту Ёханэса Хана ў Беларусь для развіцця беларуска-еўрапейскіх узаемаадносін, выказаўшы надзею на іх далейшую актывізацыю.

У сваю чаргу Ёханэс Хан канстатаваў наяўнасць патэнцыялу ў адносінах Беларусі і ЕС, у тым ліку ў эканамічным плане. Паводле яго слоў, візіт дасць магчымасць абмеркаваць шэраг момантаў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

Ёханэс Хан сёння прыбыў з візітам у Беларусь. Плануюцца яго сустрэчы на розных узроўнях, у тым ліку з кіраўніцтвам урада, падчас якіх будуць абмеркаваны актуальныя пытанні ўзаемаадносінаў Беларусі і ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0