З сайта Міністэрства ўнутраных спраў знікла імя начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей Канстанціна Шалькевіча.

Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма. Цікава, што ніводны з астатніх прэс-сакратароў МУС не дасяжны.

Таксама невядома, ці быў Шалькевіч звольнены, ці проста змяніў пасаду.

Палкоўнік Канстанцін Шалькевіч узначальваў упраўленне інфармацыі каля 6 гадоў. Таксама ён вёў афіцыйны твітар МУС, і свой уласны, дзе часам дазваляў сабе вольныя дыскусіі — узгадаем, напрыклад, яго перапіску з блогерам Антонам Матолькам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?