Навука і тэхналогіі44

Акадэмія навук рыхтуе канферэнцыю да 100-годдзя БНР

Інстытут гісторыі НАН Беларусі запрашае ўзяць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларуская Народная Рэспубліка ў гісторыі беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці».

Час правядзення: 15—16 сакавіка 2018 г.

Месца правядзення: Інстытут гісторыі НАН Беларусі

Праблемнае поле канферэнцыі:

  1. Геапалітычнае становішча Беларусі ў 1914—1921 гг.
  2. Беларуская Народная Рэспубліка ў гісторыі нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва.
  3. Беларуская Народная Рэспубліка ў айчыннай і замежнай гістарыяграфіі.
  4. Беларуская Народная Рэспубліка ў лёсах беларускай эліты.

Па матэрыялах канферэнцыі запланавана выданне зборніка.

Працоўныя мовы: беларуская, руская, англійская.

Заяўкі для ўдзелу ў канферэнцыі і тэзісы дакладаў (па прапанаванай форме) прымаюцца да 15 лютага 2018 г. на адрас аргкамітэта: 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1.

Кантактны тэл.: (017) 284-16-10.
E-mail: modernhistbel@mail.ru

У заяве паведамляецца імя, імя па бацьку і прозвішча дакладчыка, яго навуковая ступень і званне, назва даклада, назва ўстановы, якую прадстаўляе дакладчык, кантактны тэлефон, e-mail.

Студэнтам, магістрантам і аспірантам разам з заяўкай неабходна даслаць тэзісы даклада (да 2000 знакаў) і водгук навуковага кіраўніка. Замежных удзельнікаў просім паведаміць пра неабходнасць атрымання візавай падтрымкі.

Даклад аб'ёмам да 6 (шасці) старонак адзінарным інтэрвалам фармату А4 (210Х297 мм) павінен быць набраны ў рэдактары Times New Roman памерам 14 без пераносаў.

Палі: верхняе, ніжняе — 20 мм, левае — 30 мм, правае — 10 мм. Першы радок — справа прозвішча (прозвішчы) і ініцыялы аўтара (аўтараў), назва ўстановы (скарочана). Трэці радок — назва матэрыялу малымі літарамі паўтлустым шрыфтам (па цэнтры). Праз радок друкуецца тэкст дакладу.

Запрашэнні для ўдзельнікаў канферэнцыі будуць разасланыя пасля разгляду заявак да 5 сакавіка 2018 г.

Выдаткі, звязаныя са знаходжаннем на канферэнцыі, бярэ на сябе камандзіраваны бок.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі68

Меркаванніабмяркоўвайце!68

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі

Усе навіны →
Усе навіны

Тры фактары, чаму Трампу цікавы Лукашэнка. Меркаванне Шрайбмана20

Расіяне атакавалі дронамі Ізмаільскі раён Адэскай вобласці — узнік моцны пажар

«Паражэнне польскай дыпламатыі». Адсутнасць палякаў у Вашынгтоне прывяла да палітычнага скандалу ў Варшаве30

Z-ваенкар Сцешын ледзь не страціў зрок — у яго ў рагавіцы выявілі амёб, што з’ядаюць вочы5

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?7

«Па сутнасці, гэта гандаль людзьмі». Колькі каштуюць паслугі інвалідаў на беларуска-польскай мяжы2

«Чужы: Зямля» — крытыкі расхвальваюць новы серыял па культавай кінафраншызе. А што насамрэч?4

Падводны дрон падпарадкаваўся аператару па адлегласці 16 тысяч кіламетраў2

Што вядома пра крылатую ракету «Фламінга». Ці дастане яна да Масквы і вытворчасцяў шахедаў?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі68

Меркаванніабмяркоўвайце!68

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць