У Беларусі павышэнне ўзроўню захворвання на ВРВІ і грып прагназуецца на сярэдзіну лютага, паведаміла на прэс-канферэнцыі 30 студзеня намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Іна Карабан.

— З 22 па 28 студзеня захворванне на ВРВІ ў нашай краіне было на 46% ніжэй, чым за аналагічны перыяд мінулага года, — адзначыла І. Карабан. — Таму цалкам магчыма, што прагназаваны раней уздым захворвання на ВРВІ і грып зрушыцца з пачатку лютага на сярэдзіну таго самага месяца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?