Летась на сталічным рынку нерухомасці былі зарэгістраваныя 14386 угодаў па продажы кватэр. Якая з іх была самай дарагой?

Сярод рэкардсменаў — жыллё ў «доме Чыжа» (Старажоўская, 6).

На першым месцы кватэра плошчай 239 м2 у гэтым доме. Раней яна належала прадстаўніцтву брытанскай кампаніі з казахстанскімі каранямі. Новы гаспадар — эстонскі бізнэс, які выклаў за памяшканне $650 тысяч.

Другое месца таксама за прадстаўнікамі краін Балтыі. Яшчэ адна брытанская кампанія прадала кватэру латвійскаму бізнэсмену- пенсіянеру за 496 тысяч еўра (па тагачасным курсе гэта $587 тысяч). Адметна, што набытая ім кватэра мае такую самую плошчу — 239 м2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?