Брэнд вядомы тым, што робіць адзенне для электронных музыкаў накшталт Pixelord ці Mustelide. Але ёсць у іх рэчы і для паўсядзённага, не сцэнічнага вобразу.
Напрыклад, у новай калекцыі ёсць асобны блок з базавым адзеннем: шкарпэткі, джынсы, спартыўныя нагавіцы, плашчы і бомберы. Прадстаўленая таксама лімітаваная серыя швэдраў ручной вязкі «Homeboys» і элітныя рэчы з вялікай колькасцю скуры і футра. «Нам хацелася раскрыць брэнд з розных бакоў», — тлумачаць дызайнеры.