У пачатку студзеня са Светлагорскага дзіцячага садка збеглі трое малых. Яны паспелі нават сесці на цягнік і даехаць да Жлобіна. Пасля выхавацельку і загадчыцу звольнілі. Але, піша «Советская Белоруссія», гэта быў не адзіны выпадак. Падобная гісторыя — але без прыгодаў — здарылася ў Віцебску.

6-гадовы хлопчык выбег з садка №18 за маці. Жанчына не паспявала распрануць дзіця, прыйшла ў сад і пакінула сына ля яго шафы. Пасля выйшла, хлопчык вырашыў ісці за ёй, выбег на вуліцу, але маці ўжо з’ехала на машыне. Выхавацелі не заўважылі «пабег», але малога спынілі іншыя бацькі і вярнулі ў садок.

Пасля здарэння выхавацелька страціла працу.

«Выхавацельку, якая працавала часова, ніхто не звальняў — пасля таго, што здарылася, яна сама падала заяву аб звальненні. З кіраўнікамі дзіцячых садкоў і школ яшчэ раз праведзена адмысловая нарада з мэтай узмацнення кантролю за знаходжаннем дзяцей ва ўстановах. Брамкі ў дзіцячых садках абсталявалі запорнымі прыладамі на вышыні, недаступнай для дзяцей. Яшчэ раз правядзем працу з бацькамі, каб яны ў абавязковым парадку зачынялі іх за сабой, а дзетак перадавалі выхавальнікам строга з рук у рукі. Загадчыца садка №18 папярэджана аб недапушчальнасці ўтойвання любой інфармацыі, якая тычыцца бяспекі малых. Гэта важна для своечасовага аналізу і тэрміновага прыняцця мер», — паведаміў карэспандэнту «СБ» Павел Краско, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Першамайскага раёну Віцебску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0