30.01.2018 / 17:15

Стась Карпов: Советы белорусскому Демосфену 12

Вядома, што вялікі антычны аратар Дэмасфен заікаўся, картавіў і меў нервовы плечавы цік. Але шляхам жорсткіх практыкаванняў ён перамог свае хібы. Над плячом ён падвешваў востры меч, саваў у рот каменьчыкі, капіраваў рык свайго шчанюка і — оп! Стаў залатавусным.

Я гэта да чаго. Дарагі беларускі палітытык будучыні, за якога прагаласуе 100% насельніцтва без аніякіх падтасовак!

Калі табе ад прыроды пашанцавала болей, чым Дэмасфену, каб стаць народным любімцам — ты проста павінен гаварыць людскай мовай.

Трэніруйся ў сваёй хрушчоўцы на Грушаўцы — ці дзе ты там зараз жывеш? — нікому невядомы, але перспектыўны. Рэпетуй будучыя прамовы.

Як толькі у цябе ўзнікае жаданне звярнуцца да Еўрапарламента — лясніся тварам аб падваконне.

Калі з рота вырываюцца заклікі да «паважаных калегаў» — аб падваконне.

Калі лезе «рэжым, кансенсус, пленум, пасяджэнне, арганізацыйная група, еўрапейскія каштоўнасці, зварот да грамадзянскай супольнасці, дасягненне пагаднення, забеспячэнне дабрабыту, цывілізаваныя працэдуры, міжнародная супольнасць, адваротная сувязь, дэмакратычныя працэдуры, грамадская камісія і г.д.» — аб падваконне, аб падваконне, аб падваконне.

Гавары нармальнай мовай тое, што ты думаеш, а не тое, што павінен казаць беларускі палітык так, як павінен казаць беларускі палітык. І вось убачыш, як яно ўсё афігенна ўдасца.

Дэмасфен змог — і ты зможаш.

4
0 / Ответить
30.01.2018 / 17:32
Калі Карпаў два артыкулы запар зможа абысціся бяз рускага мата, я, напэўна, ах*ею. Але тварам аб падвакеннік не *бнуся.
4
самый Серый / Ответить
30.01.2018 / 18:02
Можа ва ўсім вышэйнапісаным ёсць нейкі схаваны падтэкст? Тады агучце яго, бо нешта незразумела: да чаго вось усё гэта?
2
Пятро Касьнерык / Ответить
30.01.2018 / 18:46
самый Серый! 
гэта рэакцыя Стася на выступ змагарскага кандыдата ў дэпутаты
  
Показать все комментарии/ 12 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера