31.01.2018 / 10:48

Як у Бога за плячыма. У Раўбічах выставілі на аўкцыён участак ля «старарускага» палаца і царквы 3

Чарговы аўкцыён па продажы ўчасткаў пад Мінскам пройдзе 23 лютага. На продаж выстаўляецца 19 лотаў са стартавай цаной участкаў ад 3,6 да 32 тысяч даляраў у эквіваленце. Самая цікавая прапанова — участак на беразе Дуброўскага вадасховішча, побач з казачным палацам у старарускім стылі, перадае TUT.BY.

Фота: Аляксандр Васюковіч, TUT.BY Участак, выстаўлены на таргі, суседнічае з казачным замкам (на фота справа).

Незвычайны ўчастак выстаўлены на таргі пад лотам №11. Ён адносіцца да Астрашыцка-Гарадоцкага сельсавета, размешчаны ў вёсцы Аколіца (суседнічае з Раўбічамі), мае плошчу 9 сотак — так гаворыцца ў апісанні лота. «І ўсё б добра, калі б не форма зямельнага надзела — участак вельмі вузкі і доўгі, з невялікай пляцоўкай пад лесам», — піша realt.by.

Зрэшты, нестандартная форма надзела кампенсуецца тым, што знаходзіцца ён на першай берагавой лініі вадасховішча, якая славіцца элітнай забудовай. Побач, з правага боку, сусед ужо адбудаваў сядзібу ў старарускім стылі. Стартавы кошт самога вузкага ўчастка — 12 тысяч даляраў у эквіваленце.

Фота: realt.by

Фота: realt.by

Фота: realt.by

Таксама на аўкцыёне будуць выстаўлены і іншыя лоты. Самы танны ўчастак на старце прапануе Юзуфаўскі сельсавет у вёсцы Лясіны — 3,6 тысячы даляраў за 14 сотак без камунікацый.

11
Саня / Адказаць
31.01.2018 / 11:27
Мечта, а не дом. С радостью бы жил в таком, с многодетной семьей.
0
муха Цэ-Цэ / Адказаць
31.01.2018 / 11:34
 "Класны" надзел  патрабую класных  грошай . З г.....а  плеуку здымаюць . У краiне грошай няма?... Добрая палова аукцыёнау па РБ наогул не адбываецца. Кошты атамныя з нагрузкай. У сеннiцкiм с/с за 1-ю палову прадалi усяго 2 надзелы. У паловы люду грошай  няма, а у наменклатуры хiтразачэсанай хапае. 
0
Ілья / Адказаць
31.01.2018 / 11:47
Вой як крута! Дайце грошай, я набуду сабе такі ўтульны ўчастачак. Пастаўлю там сучасны модульны дамок з плоскай крышай, і буду жыць)) казка)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру